Навiны раёна
09.03.2021
Міжнародны жаночы дзень – цудоўная нагода, каб павіншаваць усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, падзякаваць ім за любоў, адданасць сваім сем’ям, руплівую працу. Але асаблівых слоў падзякі ў гэты дзень заслугоўваюць жанчыны-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія нароўні з мужчынамі на сваіх плячах вынеслі ўсе нягоды ваеннага часу: ваявалі на лініі фронту, актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім руху, узялі на сябе мноства мужчынскіх спецыяльнасцей у тыле. На жаль, з кожным годам у жывых іх застаецца ўсё менш, і наша задача — не пакідаць іх без увагі і клопату, тым больш, у святочныя дні.