Навiны раёна
26.11.2020
Сёння, 26 лістапада, класіку беларускай літаратуры, паэту, празаіку, драматургу, кінасцэнарысту, публіцысту, перакладчыку Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 год. Уладзімір Сямёнавіч — адзін з найбольш яркіх беларускіх літаратараў XX стагоддзя. За яго кнігамі, якія выдавалі вялікімі тыражамі, выстройваліся чэргі. Творамі аўтара да гэтага часу зачытваюцца людзі па ўсім свеце.