Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Заработная плата

Намеснік начальніка ўпраўлення 

Філон Уладзімір Вікенцьевіч 

тэл. 2-12-64  

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2020 года склала 979,3 рублёў і павялічылася ў параўнанні з  адпаведным  перыядам 2019 года на 16,2 працэнта, у жніўні 2020 года – 1055,9 рублёў і павялічылася ў параўнанні з жніўнем 2019 года на 14,8 працэнта. 

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- жніўні 2020 года на 10,7 працэнта, у жніўні 2020 года – на 8,7 працэнта да адпаведнага перыяда  2019 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені-жніўні  2020 года з'яўляліся работнікі:
  • сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –1066,7 рублёў;
  • інфармацыі і сувязі  -  16878,0 рублёў;
  • дзяржаўнага кіравання – 1442,0 рублёў;
  • фінансавай і страхавой дзейнасці – 1210,5 рублёў. 
У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:

1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу. 

2. Памер тарыфнай стаўкі першага разраду, якая ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь для работнікаў арганізацый бюджэтнай сферы.

3. Рэспубліканскія тарыфы аплаты працы, якія прадстаўляюць узроўні аплаты працы для канкрэтных прафесійна-кваліфікацыйных груп работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і якія карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі;

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.01.2020 г. – 185,0 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2020 г. – 375,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2020 г. – 27,0 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:

(у цэнах чэрвеня 2020г. на перыяд з 1 жніўня  2020г. па 31 кастычніка 2020 г.)

     - у сярэднім на душу насельніцтва  – 256,1  руб.

     - працаздольнае насельніцтва – 285,04  руб.

     - пенсіянеры – 193,92  руб.

Мінімальны спажывецкі бюджэт для сям'і:

(у цэнах чэрвеня 2020г. на перыяд з 1 жніўня  2020г. па 31 кастычніка 2020 г.)

     - працаздольнае  насельніцтва – 522,13 руб.

     - пенсіянеры – 404,52  руб.

     - сям'я з чатырох чалавек – 413,1 руб.