Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Заработная плата


Намеснік начальніка ўпраўлення 

Філон Уладзімір Вікенцьевіч

тэл. 7-12-68





Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень- люты 2024 года склала 1762,7 рублёў і павялічылася ў параўнанні з  адпаведным  перыядам 2023 года на 19,6 працэнта, у лютым 2024 года – 1760,1 рублёў і павялічылася ў параўнанні з лютым 2023 года на 20,7 працэнта.
 
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- лютым 2024 года на 13,2 працэнта, у лютым 2024 года павялічылася на 14,3 працэнта да адпаведнага перыяда  2023 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- лютым 2024 года з'яўляліся работнікі:

У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:
 
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу.

2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.01.2024 г. – 250,0 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2024 г. – 626,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2024 г. – 40,0 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:
(у цэнах снежня 2023 г. на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2024 г.)
     - у сярэднім на душу насельніцтва  – 406,74  руб.
     - працаздольнае насельніцтва – 434,60  руб.
     - пенсіянеры – 298,43  руб.

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.