Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.08.2022

QR-код – сучасная крыніца інфармацыі

Многія вуліцы гарадоў і пасёлкаў Беларусі названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Бераставіччына – не выключэнне. Каб аддаць даніну павагі і памяці героям вайны, у Бераставіцкім раёне рэалізуецца праект пад назвай “Ганарыся сваім імем, вуліца!”. Праект стартаваў некалькі гадоў таму і па­чаў­­ся з пошуку інфар­мацыі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны носяць вулі­цы гарадского па­сёл­ка Вялікая Бераставіца, агра­гарадкоў Пагра­нічны і Малая Бе­рас­тавіца, і стварэння адпаведнай інфармацыйнай ба­зы. Затым на аснове сабраных матэ­рыялаў была выдадзена кніга пад назвай “Ганарыся сваім імем, вуліца!” (аўтар-складальнік Валянціна Чыкун, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі) і ў пачатку кожнай вуліцы ў населеных пунктах устаноўлены інфармацыйныя стэнды з фотаздымкамі герояў і звесткамі пра іх. Наступны этап адбыўся ня­даўна. Гэта нанясенне QR-кодаў на інфармацыйныя стэнды. Дзякуючы гэтаму, у жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы з’явілася магчымасць з дапамогай QR-кода знайсці ў базе дадзеных райбібліятэкі больш падрабязную інфармацыю пра людзей, чыімі імёнамі названы вуліцы гарпасёлка і аграгарадкоў. Святлана Ганчарова