Версія для друку
Памер
+
Друк

Канюхоўскі сельскі выканаўчы камітэт

01.06.2017
вул. Цэнтральная, 89
231782, аг. Канюхі,
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць 
konyuh_berest@mail.grodno.by
тэлефон «гарачай лініі»: (0-1511) 75-0-37

РЭЖЫМ РАБОТЫ:

Панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля


Старшыня
Рудкін Віталій Мікалаевіч
Прыёмныя дні: па серадах з 8.00 да 13.00

Кантактны тэлефон: 8-01511-75-0-38;
375297873061 (МТС) 




Кіраўнік спраў 
Клімкевіч
Алена Станіславаўна
тэл./факс:(01511) 75-0-37

Старшы інспектар
Калеснік
Святлана Міхайлаўна

тэл./факс:(01511) 75-0-36

Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Канюховскім сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156

Час правядзення штотыднёвых (па суботах) «прамых тэлефонных ліній» з 9.00 гадзін да 12.00 гадзін, тэлефон 80297873061.

Канюхоўскі сельскі Савет Бераставіцкага раёна быў утвораны ў 1940 годзе і называўся раней Глебавіцкі. 15 студзеня 2014 г. адбылося змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Канюхоўскага сельсавета шляхам уключэння ў яго склад тэрыторыі Макаравецкага сельсавета агульнай плошчай 7093,3 га. Такім чынам плошча зямель у цяперашні час складае 11673.3 га. На тэрыторыі сельсавета размешчана 29 населеных пунктаў: аграгарадок Канюхі, вёскі Глебавічы, Грайна, Жорнаўка, Казлы, Магіляны, Одла, Плябанаўцы, Сарасекі, хутар Знайдзіна, аграгарадок Макараўцы, вёскі Белакозы, Вішнёўка, Генюшы, Ігнатовічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Астапкаўшчына, Пачобуты, Пяцельчыцы, Парэчча, Рэпавічы, Русакі, Сямёнаўка, Трахімы, хутар Служкі, хутар Уснар - Дольны.

Цэнтр сельсавета – аг.Канюхі, размешчаны ў 34 км ад раённага цэнтра Вялікая  Бераставіца. У 652 прыватных гаспадарках грамадзян пражывае 1502 чалавек, з іх: дзеці да 15 гадоў – 198 чал., працаздольнага насельніцтва - 789 чал., старэй працаздольнага ўзросту - 482 чал., інвалідаў 1 і 2 групы, якія карыстаюцца ільготамі – 96 чал., адзінокіх састарэлых – 33 чал., шматдзетных сем'яў – 32. Па веравызнанні-праваслаўныя і каталікі.  

З 1259 дамоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета 652 жылых і 608 незаселеных. На тэрыторыі сельсавета размешчаны дзве гаспадаркі; КСУП "Варанецкі", РСУП "Алекшыцы", у якіх працуе асноўная частка жыхароў сельсавета. Ёсць пяць фермерскіх гаспадарак.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны дзве дзяржаўныя ўстановы адукацыі:  Канюхоўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа і Макараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа, у якіх навучаецца 135 школьніка і 26 дашкольнікаў, функцыянуюць лазні ў аг.Конюхі і ў в. Пачобуты.

Гандаль прадстаўлены дзвюма харчовымі крамамі Бераставіцкага райспажыўтаварыства: у аг. Канюхі магазін "Ветразь" і магазін ў в. Пачобуты. Кафэ "Варанецкі" ў аг. Канюхі, які належыць КСУП "Варанецкі". Магазін "Рамонак" у аг. Макараўцы, які належыць РСУП "Алекшыцы".

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца Макараўскай урачэбнай амбулаторыяй і Канюхоўскім Фапам. На тэрыторыі сельсавета размешчаны інтэрнат для састарэлых у аг.Макараўцы.

Культурнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца філіяламі па дасугавай дзейнасці у аграгарадках Канюхі і Макараўцы. двумя сельскімі бібліятэкамі: Макараўскай і Канюхоўскай. Працуюць два паштовыя аддзяленні сувязі, перасоўны комплексна-прыёмны пункт.

Агульная зямельная плошча складае 10057 га, у тым ліку сельгасугоддзяў-8029 га, раллі-5131 га, сенажацяў і пашы-2898 га. Баль раллі складае-39,7. Гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжавых, цукровых буракоў. 

На тэрыторыі Канюхоўскага сельсавета знаходзіцца магіла падпольшчыкаў у 0,5 км ад в. Магіляны, у лесе. У 1956 годзе на магіле пастаўлены помнік-гранітны крыж з імёнамі загінуўшых, у 2020 годзе праведзена рэканструкцыя.

У аг.Макараўцы знаходзіцца касцёл Узвышэння Святога Крыжа, пабудаваны ў 1795 годзе, у в. Глебавічы размешчана капліца Святой Ганны Рымска-каталіцкай рэлігійнай абшчыны.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://berestovitsa.grodno-region.by/by/konuhi_sik-by/

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА