Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На Бераставіччыне стартаваў бібліятэчны онлайн-праект “ВО!Круг кніг!»

12.06.2024

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага прапануе сваім чытачам далучыцца да новага абласнога бібліятэчнага онлайн-праекта “ВО!Круг кніг!».

Распачала праект Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я. Ф. Карскага з мэтай папулярызацыі летняга сямейнага чытання  і як выдатнага спосаба з карысцю правесці вольны час.

Сучасны свет дзіцячай літаратуры – займальны і разнастайны. У бібліятэках вобласці,  у тым ліку ў Бераставіцкай райбібліятэцы і яе філіялах, можна знайсці кнігі на любы ўзрост і густ.

А што чытаюць у вашых сем’ях? Хочаце пра гэта распавесці – дасылайце свае відэа на электронны адрас райбібліятэкі: berest-lib@tut.by  з паметкай «Сям’я + Кніга».

Святлана Ганчарова

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.