Будаўніцтва
АДДЗЕЛ ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА І ЖЫЛЛЕВАЙ ПАЛІТЫКІ

Начальнік аддзела
Канеўская Кацярына Аляксандраўна
Прыём грамадзян і юрыдычных
асоб па асабістых пытаннях ажыццяўляецца кожная серада з 8.00 да 13.00
Галоўныя спецыялісты:
Хілюта Таццяна Віктараўна
тэл.
2-14-64
Зарэцкая Жанна Іванаўна
тэл. 2-18-69

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў»

Спіс арганізацый, якія атрымалі атэстаты адпаведнасці на выкананне работ па абследаванні будынкаў і збудаванняў у мэтах падрыхтоўкі заключэння па надзейнасці, нясучай здольнасці і ўстойлівасці канструкцый самавольных пабудоў
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Бераставіцкага райвыканкама рэалізуе дзяржаўную горадабудаўнічую палітыку ў межах раёна, забяспечвае прыняцце абгрунтаваных архітэктурных і будаўнічых рашэнняў у мэтах фарміравання спрыяльнага асяроддзя пражывання насельніцтва раёна, забеспячэння дзяржаўнага кантролю за распрацоўкай і рэалізацыяй горадабудаўнічых і архітэктурных праектаў, планіроўкай і забудовай населеных пунктаў.
Аб'ём будаўніча-мантажных работ за 2017 г. склаў 4 млн. 568 тыс. рублёў (54,3 % да 2016 г. у супастаўных цэнах). Доля будаўніча-мантажных работ у агульным аб'ёме інвестыцый – 23,7 %.
Уведзена ў эксплуатацыю 1650 квадратных метраў жылых дамоў, што дазволіла выканаць гадавое заданне ў цэлым на 103,0 %.
Аб'ём падрадных работ, выкананых у 2017 годзе па выглядзе эканамічнай дзейнасці «Будаўніцтва», склаў 1 млн. 913 тыс. рублёў, або 112,8 % да ўзроўню 2016 года ў супастаўных цэнах.