Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Бераставіцкі раен з'яуляецца лідэрам і адным з найбольш буйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці.

Сельская гаспадарка ў раёне з'яўляецца асноўной галіной і займае больш за 80% у агульнай структуры вытворчасці. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, займаюцца вырошчваннем збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы.

Сельскагаспадарчая вытворчасць прадстаўлена 5 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, філіялам Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнэрга» аграфірма «Стары Дворац», сельскагаспадарчым ўнітарным прадпрыемствам «МілкАгра», аткрытае акціанернае таварыства«Малабераставіцкі элітгас»,22 фермерскімі гаспадаркамі.

У раёне 47341 гектар сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 35500 раллі, 12692 га лугавых і 390 га садоў і ягаднікаў. Разаранасць зямель складае 75,0%.  Сярэдні бал раллі складае 39,9, сельгасугоддзяў – 38,7.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца больш за 38 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 10458 кароў (з іх 305 галоў мясной напрамкі), больш за 32,8 тыс.галоў свіней.

У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2045 чалавек.

Валаўтвараючымі  гаспадаркамі ў раёне з'яўляюцца КСУП «Пагранічны-Агра», КСУП «Варанецкі», РСУП «Алекшыцы», яны па многіх паказчыках з'яўляюцца і лідарамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

За 2022 год прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 29,8 млн. руб. У цэлым па раёне атрымана чыстага прыбытку на суму 24,4 млн. рублёў, пры рэнтабельнасці 10,5 %.

Сярэднямесячная аплата працы ўзрасла да ўзроўню 2021 года на 19,0% і склала 1495,5 рублёў. У 2022 годзе атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 65,6 ц/га, цукровых буракоў 595 ц/га, рапсу 41,8 ц/га. За 2022 год надой на карову склаў 8387 кілаграм, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйнай рагатай жывёлы 773 грама, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней 605 грам. У галіне малочнай жывёлагадоўлі пераважаюць малочныя фермы новага пакалення з круглагадовым стацыянарным камбIбоксавым утрыманнем кароў і даеннем іх у аўтаматызаваных даільных залах. У цяперашні час у раёне працуе 16 такіх комплексаў, дзе дойныя 10177 каровы або 97,0 % ад усяго пагалоўя кароў. У гаспадарках раёна маецца 342 трактара, у тым ліку 44 энерганасычаны з магутнасцю 250 л. с. і вышэй, з іх 15 імпартных.