Заработная плата


Намеснік начальніка ўпраўлення 

Філон Уладзімір Вікенцьевіч

тэл. 7-12-68





Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень- сакавік 2024 года склала 1815,8 рублёў і павялічылася ў параўнанні з  адпаведным  перыядам 2023 года на 18,3 працэнта, у сакавіку 2024 года – 1919,6 рублёў і павялічылася ў параўнанні з сакавіком 2023 года на 15,8 працэнта.

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- сакавіку 2024 года на 11,9 працэнта, у сакавіку 2024 года павялічылася на 9,7 працэнта да адпаведнага перыяда  2023 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- сакавіку 2024 года з'яўляліся работнікі:
  • сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –2038,2 рублёў;
  • перапрацоўчай прамысловсці – 1950,5 рублеў;
  • інфармацыі і сувязі  -  2218,2 рублёў;
  • дзяржаўнага кіравання – 2587,2 рублёў;
  • фінансавай і страхавой дзейнасці –2233,3 рублёў.

У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:
 
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу.

2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.01.2024 г. – 250,0 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2024 г. – 626,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2024 г. – 40,0 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:
(у цэнах сакавіка 2024 г. на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2024 г.)
     - у сярэднім на душу насельніцтва  – 418,73  руб.
     - працаздольнае насельніцтва – 448,99  руб.
     - пенсіянеры – 303,03  руб.