Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова культуры "Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы"

Дзяржаўная ўстанова культуры "Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы"



Адрас: вул. Савецкая ,17 
231778 г.п. Вялікая Бераставіца, 
Гродзенская вобласць
e-mail: museumbelki@berest–ide.by

Рэжым працы для наведвальнікаў: штодня з 9.00 да 18.00
Трэці чацвер кожнага месяца - санітарны дзень

Здзейсніць папярэдні запіс на экскурсію і даведацца кошт уваходных білетаў можна па тэлефоне 75-9-78.





Дырэктар музея
Огер Алена Алегаўна
тэл. раб. 8 (01511) 75-9-78

Час працы: панядзелак – пятніца 8.00-17.00; абед 13.00 – 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля

Графік асабістага прыёму грамадзян:
Першая серада кожнага месяца: з 8.00 да 13.00

Галоўны захавальнік фондаў 
Гаспадарац Наталля Іванаўна
тэл. раб. 8 (01511) 2-27-28

Старэйшы навуковы супрацоўнік
тэл. раб. 8 (01511) 75-9-27

Навуковы супрацоўнік
Самкоў Андрэй Віктаравіч
тэл. раб. 8 (01511) 75-9-27

Мастак
Нагродская Марыя Барысаўна
тэл. раб. 8 (01511) 75-9-27

Прыем грамадзян: 8.30 – 13.00

Прэйскурант на паслугі, якія аказвае дзяржаўная ўстанова культуры "Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы"

Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы (далей Музей)  створаны рашэннем райвыканкама ад 30 ліпеня 2012 г. № 340. 

Музей адкрыты  для наведвальникаў 7 кастрычніка 2014 г. 

У сваёй дзейнасці Музей кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, рашэннямі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, райвыканкама і Уставам Музея.

У адпаведнасці з мэтамі дзейнасці і заканадаўствам прадметам дзейнасці Музея з'яўляюцца: 

  • выяўленне прадметаў музейнага значэння;
  • камплектаванне музейных фондаў;
  • улік музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
  • захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
  • вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, у тым ліку шляхам правядзення на іх аснове навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц, публічнага паказу музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама публікацыі адпаведных матэрыялаў;
  • кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
  • каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
  • стварэнне і адкрыццё экспазіцый;
  • экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музея;
  • культурна-асветная работа і культурна-адукацыйная дзейнасць, звязаныя з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі адпаведна профілю Музея;
  • вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў адпаведна профілю Музея;
  • правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў па музейнай справе.

АГЛЯД МУЗЕЯ

У 1754 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст III надаў Вялікай Бераставіцы Магдэбургскае права і герб. Выгляд герба вядомы па захаваўшыхся адбітках пячаткі: на авальным шчыце сядзіць вавёрка на зямлі, якая падаецца у форме спіралі, над шчытом – шляхецкая карона.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года быў зацверджаны герб гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб мястэчка “Чырвоная вавёрка пад залатой каронай”. Менавіта герб стаў адпраўным пунктам праекта раённага музея.

Музей створаны 1 жніўня 2012 года рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 ліпеня 2012 года. З гэтага часу актыўна праводзілася праца па стварэнні экспазіцыі музея і пошуку прадметаў музейнага значэнння. Урачыстае адкрыццё выставачных залаў музея для наведвальнікаў адбылося 7 кастрычніка 2014 года. Профіль музея комплексны, прадстаўляе прыродазнаўчую і гістарычную тэматыкі, раскрыць якія дапамагаюць класічныя і сучасныя наватарскія формы музейнай дзейнасці.

Агульная плошча будынка музея складае 268,78 м2, з якой 84,4 м2 – экспазіцыйныя памяшканні, 19,0 м2 – памяшканні пад захаванне фондаў. Зямельны ўчастак займае плошчу 0,115 га.

Тэматычнае афармленне музея пачынаецца з вестыбюля і працягваецца ў чатырох залах пастаяннай экспазіцыі.

Першыя дзве залы адведзеныя прыродазнаўчай тэматыцы і прысвечаныя вавёрцы.

Так у першай зале размешчаныя клетка-вальер з жывым звярком, інтэрактыўная карта «Тут жывуць вавёркі», якая знаёміць з арэалам іх пражывання, і чучалы экзатычных прадстаўнікоў сямейства вавёркавых.








Асобна прадстаўлена тэма «Вавёркі Беларусі». У вітрынах размешчаны чучалы, фотаздымкі вавёркі, ляцягі і сусліка, якія вядуцца ў Беларусі, чучалы прыродных ворагаў вавёркі.

Акцэнт у другой зале зроблены на дыяраме лесу, якая адпавядае натуральным умовам пражывання вавёркі.





Завяршае залу падтэма «Геральдыка», дзе прадстаўлены гербы гарадоў, на якіх адлюстравана вавёрка.







Трэцяя зала раскрывае гістарычную тэматыку і знаёміць з матэрыяламі раскопак на Бераставіччыне, уладальнікамі мястэчка, знакамітымі землякамі і ўраджэнцамі, святкаваннем 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

У экспазіцыйных вітрынах размешчаны копіі архіўных дакументаў і пячатка вялікабераставіцкага магістрата, макет палаца Касакоўскіх, манікены ваяроў, а таксама шмат іншых прывабных для наведвальнікаў рознага ўзросту экспанатаў.



У асобнай вітрыне трэцяй залы прадстаўлены рэчы, перададзеныя пасольствамі Кітая і Манголіі і якія маюць дачыненне да навуковай дзейнасці славутага ўраджэнца Бераставіччыны Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага – філолага, заснавальніка манголазнаўства.

Завяршаюць трэцюю залу прадметы мастацтва, дэкаратыўныя фігуркі, цацкі, кнігі, калекцыі філатэліі і паштовак з вобразам вавёрак.



Заканчваецца экспазіцыя чацвёртай залай, якая прысвечана гісторыі Бераставіччыны ХХ стагоддзя: ад Першай сусветнай вайны праз фотааб’ектыў Рамана Салаўя, міжваенны перыяд праз бераставіцкі кірмаш да Другой сусветнай вайны праз рэшткі вайсковага рыштунку і лёсы жыхароў Бераставіччыны.

ЗАПРАШАЕМ ДА НАВЕДВАННЯ!