Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў"




Адрас: вул. Чырвонаармейская, 4 
231778, г.п.Вялікая  Бераставіца
Гродзенская вобласць
e-mail: muza@berest-ide.by
наш сайт: http://muza-berest.by

Час працы:
панядзелак – пятніца:  08.00 – 13.00, 14.00 – 17.00
субота, нядзеля:  выхадны



Дырэктар
АЛЕКСЯЮК  Таццяна  Рыгораўна
тэл. 8 (01511) 71 2 72

Графік прыёму грамадзян:
другая серада месяца:   08.00 - 13.00 гадзін

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў дырэктара школы.

Намеснік дырэктара
па навучальна-выхаваўчай рабоце
КУЛІК
Таццяна Аляксандраўна

тэл/факс. 8 (01511) 7 24 62

Бераставіцкая дзіцячая музычная школа з сямігадовым тэрмінам навучання была адкрыта 01 верасня  1967 года.

З 01.08.2007 года Бераставіцкая дзіцячая музычная школа рэарганізавана ў Бераставіцкую дзіцячую школу мастацтваў з адкрыццём мастацкага аддзялення (рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 19.07.2007 года №310).

З 01.01.2012 года на базе Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў створана дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў» з філіяламі на базе Эйсмантаўскай дзіцячай школы мастацтваў і Пагранічнай дзіцячай школы мастацтваў (рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 25.11.2011 г. №578).

Дзейнасць дзяржаўнай установы адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў» накіравана на развіццё дзяцей і падлеткаў, фарміраванне і развіццё іх творчых здольнасцей, задавальненне індывідуальных патрэбаў у інтэлектуальным, маральным удасканаленні, арганізацыю вольнага часу і прафесійную арыентацыю падрастаючага пакалення.

Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе ажыццяўляецца на аснове тыпавых вучэбных планаў, вучэбных праграм, зацверджаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” праца вядзецца на музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях. На музычным аддзяленні дзеці могуць навучацца на фартэпіяна, скрыпцы, баяне, акардэоне, домры, гітары, балалайцы, цымбалах і духавых інструментах, а таксама навучацца эстрадным спевам.

Кантынгент на 01.09.2023 года складае 250 навучэнцаў. З верасня 2023 года папачалі навучанне 61 першакласнік.

У Бераставіцкай школе мастацтваў дзейнічае падрыхтоўчая група на аснове самаакупнасці. Навучэнцы падрыхтоўчай групы, якія заканчваюць навучанне, праходзяць выпрабаванне і паступаюць на навучанне ў дзіцячую школу мастацтваў.

Калектыў настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” складаецца з 29 кваліфікаваных спецыялістаў. Музычнай і мастацкай адукацыяй ахоплены не толькі навучэнцы г.п.В.Бераставіца, але і аграгарадкі Пагранічны, Эйсманты, Малая Бераставіца, Стары Дворац, Макараўцы, Алекшыцы.

На базе школы працуюць ўзорныя харавыя калектывы “Кампанэллі” (кір. Кулік Т.А.) і “Манжэрок” (кір. І.А.Серабракова), узорны эстрадна-інструментальны ансамбль “Туцці” (кір. В.Б.Антоненка), народны жаночы вакальны ансамбль настаўнікаў “Канцона” (кір. Кулік Т.А.), узорны інструментальны ансамбль “Вереск” настаўнікаў Пагранічнага філіяла ДУА “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” (кір. Баран С.А.).

Настаўнікі і вучні школы актыўна удзельнічаюць у розных конкурсах і мерапрыемствах.

ПАГРАНІЧНЫ  ФІЛІЯЛ
ДЗЯРЖАЎНАЙ  УСТАНОВЫ  АДУКАЦЫІ
“БЕРАСТАВІЦКАЯ  ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ”

Адрас: вул. Камарова, 50
231773, аг. Пагранічны
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць

Загадчык філіяла
БАРАН Святлана  Аляксандраўна
тэл. 8 (01511) 72 3 73

У філіяле вядзецца навучанне на наступных музычных інструментах: баян, акардэон, домра, балалайка, гітара і фартэпіяна. Жадаючыя навучыцца маляваць наведваюць клас мастацкіх дысцыплін.

На 1 верасня 2023 года ў Пагранічным філіяле на музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях навучаецца 42 навучэнца.

З верасня 2023 года 13 першакласнікаў прыступілі да заняткаў.

У філіяле створаны творчыя калектывы, дзе навучэнцы могуць праявіць свае здольнасці. Гэта вакальны гурт “Фа-Солька” (кіраўнік Сідаровіч Т.В.), ансамбль гітарыстаў (кіраўнік Худзякоў І.С.) і дзіцячы ансамбль народных інструментаў (кіраўнік Баран С.А.).

Настаўнікамі філіяла вядзецца вялікая канцэртна-асветніцкая дзейнасць сярод насельніцтва аграгарадка Пагранічны. Працягвае сваю працу народны інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла «Вереск», які прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца не толькі ў аграгарадку, але і на канцэртных пляцоўках раёна.

Шырокую грамадскую і матэрыяльную падтрымку філіялу аказвае камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства  “Пагранічны-Агра” (дырэктар - Прымачэнка Н.І.), дырэктар сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны Кергет І.Л. і старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Козел І.І.

ЭЙСМАНТАЎСКІ ФІЛІЯЛ
ДЗЯРЖАЎНАЙ  УСТАНОВЫ  АДУКАЦЫІ
“БЕРАСТАВІЦКАЯ  ДЗІЦЯЧАЯ  ШКОЛА  МАСТАЦТВАЎ”

Адрас: вул.Юбілейная, 17
231785, аг.  Вялікія Эйсманты
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць

У Эйсмантаўскім філіяле дзеці аграгарадкоў Вялікія Эйсманты і Алекшыцы навучаюцца выяўленчаму мастацтву, ігры на фартэпіяна, баяне і акардэоне.

На 1 верасня 2023 года ў філіяле займаюцца 61 вучань. У 2023/2024 навучальным годзе ў першы клас філіяла залічана 9 першакласнікаў.

Жыццё філіяла - гэта не толькі ўрокі, экзамены і акадэмічныя канцэрты. Гэта пазакласныя мерапрыемствы - канцэрты, выставы, агеньчыкі з удзелам бацькоў, святочныя гулянні. Выступленні нашых вучняў і настаўнікаў заўсёды выклікаюць у аўдыторыі жывую цікавасць.

Выхаваўчая праца ў філіяле вядзецца ў цеснай сувязі з калектывамі сярэдніх школ аг. Алекшыцы і аг.В.Эйсманты.