Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.04.2022

Змяняюцца спосабы прадстаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку (ПУ-1, ПУ-2, ПУ-3, ПУ-6)

З 1 ліпеня 2022 года прыём дакументаў персаніфікаванага ўліку-толькі ў выглядзе электронных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) незалежна ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў.

ЭЛП (у тым ліку атрыбутны сертыфікат для працы з сістэмамі фонду!) можна набыць у РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" па адрасах: https://nces.by/pki/info/contacts/. азнаёміцца з паслугамі РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" па пытаннях атрымання ЭЛП і інструкцый можна па спасылках: https://nces.by/pki/service/, https://nces.by/pki/info/software/.

Акрамя таго, для аўтарызацыі і падачы дакументаў на партале фонду можна скарыстацца мабільнай ЭЛП (пры наяўнасці атрыбутнага сертыфіката), якая набываецца ў аператараў сотавай сувязі (спасылка: https://nces.by/pki/service/mobile-ecp/).

Увага! Па заканчэнні тэрміну дзеяння сертыфіката ЭЛП неабходна абнаўляць своечасова.

Спосабы прадстаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку ў органы фонду з дапамогай ПК "Увод ДПУ"(спампаваць ПК«Увод ДПУ з сайта (www.ssf.gov.by) або партала (www.portal2.ssf.gov.by) Фонд:

1.Дыстанцыйнае ўзаемадзеянне з Фондам

1.1праз Асабісты кабінет плацельшчыка на партале фонду(падрыхтаваны ў ПК «Увод ДПУ» дакумент загружаецца ў асабісты кабінет, падпісваецца ЭЛП, адпраўляецца для аўтаматычнай загрузкі ў аўтаматызаваную сістэму кіравання персаніфікаваным улікам)

1.2праз ПК "Увод ДПУ"(дакумент, падрыхтаваны і падпісаны ЭЛП ў ПК "Увод ДПУ" , з ПК "Увод ДПУ" адпраўляецца ў асабісты кабінет плацельшчыка на партале фонду з наступнай аўтаматычнай загрузкай ў аўтаматызаваную сістэму кіравання персаніфікаваным улікам)

2.Непасрэднае прадстаўленне ў раённы аддзел (сектар) фонду па месцы пастаноўкі на ўлік (падрыхтаваны дакумент у ПК "Увод ДПУ" і падпісаны ЭЛП ў фармаце .zip перадаецца інспектару на электронным носьбіце інфармацыі)

Вынікі апрацоўкі дакументаў, прадстаўленых дыстанцыйна, можна атрымаць як у асабістым кабінеце плацельшчыка на партале фонду, так і ў «ПК «Увод ДПУ».

Бераставіцкі раённы аддзел Гродзенскага аблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 

Тэл. для даведак: + 375151172385, + 375151172259