Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.04.2022

Увазе працадаўцаў!

З 1 красавіка 2022 года змяняюцца тэрміны прадстаўлення звестак аб прыёме і звальненні па форме ПУ-2:

пры прыёме на працу-не пазней за 5 каляндарных дзён з дня прыёму,
пры звальненні з працы – не пазней дня звальнення.

Названыя змены распаўсюджваюцца на працоўныя адносіны, якія ўзніклі альбо спыненыя з 1 красавіка 2022 года.

Калі мяняюцца толькі рэквізіты Падзелу 2 "звесткі аб перыядах працы па пасадзе служачага, прафесіі рабочага" формы ПУ-2, захоўваецца дзеючы парадак - адзін раз у квартал не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам*.

Тэрмін падачы формы ПУ - 2 за 1 квартал 2022 года застаецца ранейшым - не пазней за 11 красавіка 2022года.



Бераставіцкі раенны аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва