Бел
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2021 г. № 792
(Вытрымка)
Аб устанаўленні памеру базавай велічыні
На падставе абзаца дванаццатага часткі першай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 424-З «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць базавую велічыню ў памеры 32 рублі.
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 783 «Аб устанаўленні памеру базавай велічыні».
3. Сапраўдная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 г.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.Галаўчэнка