Агульная інфармацыя

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел загса) з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.

Аддзел загса па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.

Асноўнымі задачамі аддзела загса з'яўляюцца:
  • правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый;
  • забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай сямейнай палітыкі па ўмацаванні духоўных асноў сям'і і павышэнні яе прэстыжу ў грамадстве;
  • прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Кампетэнцыя органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (Артыкул 198 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і) https://etalonline.by/document/?regnum=HK9900278

Аддзел загса:
  • працуе па заяўным прынцыпе «адно акно»;
  • ажыццяўляе прыём грамадзян штодзённа, акрамя нядзелі;
  • ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэднім запісе;
  • робіць папярэдні запіс на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, у тым ліку на ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу па тэлефонах  8 (01511) 7-58-20, 8 (01511) 7-58-29, а таксама пры асабістым наведванні аддзела загса (кабінет № 1); 
  • ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак на падрыхтоўку даведак і дакументаў для наступнай выдачы іх грамадзяніну пры асабістым звароце. Прыём заявак ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (01511) 7-58-20, 8 (01511) 7-58-29;
  • праводзіць урачыстую рэгістрацыю вясельных юбілеяў. Грамадзяне, якія жадаюць зарэгістраваць свой юбілей у аддзеле загса, могуць пракансультавацца па дадзеным пытанні па тэлефонах (8 015 11) 7-58-20, (8 015 11) 7-58-29 або пры асабістым звароце.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях  ажыццяўляе начальнік аддзела загса Сцепанчук Святлана Раманаўна кожную сераду  з 8.00 да 13.00

У аддзеле загса функцыянуюць:
тэлефон даверу (8 01511)  7-58-20;
тэлефон «гарачай лініі» (8 01511)  7-58-20
Па жаданні грамадзян можа праводзіцца: 
  • урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (зала для ўрачыстай рэгістрацыі);
  • урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў памяшканні аддзела загса, якое не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой жаніха і нявесты); 
  • урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў;
  • урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела загса;
  • урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў па-за памяшканнем аддзела загса; 
  • урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (зала для ўрачыстай рэгістрацыі);
  • урачыстая рэгістрацыя нараджэння ў памяшканні аддзела загса, якое не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой жаніха і нявесты);
  • урачыстая рэгістрацыя нараджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў;
  • правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу; 
  • урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу, урачыстая рэгістрацыя нараджэння, правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу, у нядзелю