Заработная плата
Намеснік начальніка ўпраўлення
Філон Уладзімір Вікенцьевіч
тэл. 7-12-68
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень- сакавік 2024 года склала 1815,8 рублёў і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2023 года на 18,3 працэнта, у сакавіку 2024 года – 1919,6 рублёў і павялічылася ў параўнанні з сакавіком 2023 года на 15,8 працэнта.
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- сакавіку 2024 года на 11,9 працэнта, у сакавіку 2024 года павялічылася на 9,7 працэнта да адпаведнага перыяда 2023 года.
Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- сакавіку 2024 года з'яўляліся работнікі:
- сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –2038,2 рублёў;
- перапрацоўчай прамысловсці – 1950,5 рублеў;
- інфармацыі і сувязі - 2218,2 рублёў;
- дзяржаўнага кіравання – 2587,2 рублёў;
- фінансавай і страхавой дзейнасці –2233,3 рублёў.
У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:
2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую
наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў
за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу.
3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:
4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;
4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;
4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;
5. Індэксацыя заработнай платы.
САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ
Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый з 01.01.2024 г. – 250,0 руб.Мінімальная заработная плата з 01.01.2024 г. – 626,0 руб.
Базавая велічыня з 01.01.2024 г. – 40,0 руб.
Бюджэт пражытачнага мінімуму:
(у цэнах сакавіка 2024 г. на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2024 г.)
- у сярэднім на душу насельніцтва – 418,73 руб.
- працаздольнае насельніцтва – 448,99 руб.
- пенсіянеры – 303,03 руб.
- у сярэднім на душу насельніцтва – 418,73 руб.
- працаздольнае насельніцтва – 448,99 руб.
- пенсіянеры – 303,03 руб.