Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.09.2020

З любоўю да Беларусі. На Бераставіччыне працягваюцца міні-канцэрты «За любімую Беларусь!»

Праграма міні-канцэртаў «За любімую Беларусь!» у аграгарадках раёна прадоўжылася 25 верасня выступленнем бераставіцкіх артыстаў у Пархімаўцах. Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” і ўдзельнікі аматарскай творчасці падарылі вяскоўцам шчырыя песні пра родную зямлю – краіну, адметную сваімі мудрымі і працавітымі людзьмі, незвычайнай прыгажосцю і непаўторнасцю прыроды. Вакальныя кампазіцыі пра любімую Беларусь былі цёпла ўспрыняты гледачамі, сярод якіх працаўнікі КСУП “Пархімаўцы”, моладзь, пенсіянеры. Для самых маленькіх жыхароў аграгарадка працаваў атракцыён “Горка”, быў наладжаны продаж маляўнічых  паветраных шароў. Традыцыйна дзейнічала выстава дэкаратыўных вырабаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры і аквагрым. Нагадаем, на працягу двух тыдняў міні-канцэрты, арганізаваныя Бераставіцкім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці, адбыліся ў Алекшыцах, Масалянах, Пагранічным,  Старым Дворцы і Пархімаўцах. Святлана Ганчарова, фота аўтара, Святланы Грыбанавай і Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці