Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.10.2020

Кнігі з дапоўненай рэальнасцю і ілюстраваныя выданні. У Бераставіцкай райбібліятэцы дзейнічае выстава “Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь!”

“Чыстае імя маёй Радзімы – Беларусь!” – такую назву носіць кніжная выстава, якая дзейнічае ў абанементнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага. Сярод дастаткова багатага фонда краязнаўчай літаратуры бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі  пастараліся выбраць найбольш значныя, цікавыя і новыя выданні, якія знаёмяць са знакавымі гістарычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі падзеямі на шляху развіцця і станаўлення нашай краіны як суверэннай дзяржавы. – Першы раздзел выставы “Шляхамі роднай Беларусі” прадстаўляе творы па беларускай гісторыі ад старажытных часоў і перыяду Вялікага княства Літоўскага да гадоў фашысцкай акупацыі і сучаснага развіцця дзяржавы, – расказвае загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі  Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага Валянціна Чыкун. – У другім раздзеле “Людзі зямлі беларускай” змешчаны кнігі аб славутых беларусах. Гэта “Лёсы ў гісторыі” Вітаўта Чаропкі, “Хто мы, адкуль мы…” Алеся Марціновіча, “Ад Мяснікова да Малафеева” Эмануіла Іофе і іншыя. Раздзел “Скарбы нашай прыроды” знаёміць з унікальнымі энцыклапедычнымі выданнямі і фотаальбомамі аб прыродзе роднага краю, беларускімі запаведнікамі. “Куфар жыцця беларусаў” – назва чацвёртага раздзела выставы, прысвечанага этнаграфічнай спадчыне Беларусі. Прадстаўлены такія творы айчынных этнографаў і этнолагаў, як “Сімволіка беларускай народнай культуры” Янкі Крука, “Этнаграфічная спадчына” і “Злотніцтва Беларусі. ХІІ-ХХ ст.” Віктара  Цітова, “Дойлідства Беларусі”  Аляксандра Лакоткі, “Святы і абрады беларусаў” Васіля Ліцьвінкі, “Сучаснае народнае мастацтва Беларусі” Яўгена Сахуты. На выставе таксама экспануюцца самыя новыя выданні аб сучасным становішчы краіны і яе дасягненнях у розных галінах. На якія навінкі бібліятэкары раюць звярнуць увагу? “99 знаменитых мест Беларуси”.   Багата ілюстраваная кніга знаёміць з 99 знакамітымі гісторыка-культурнымі, прыроднымі і ландшафтнымі аб’ектамі. Чаму іх 99? Па-першае, 99 – гэта адкрыты сакральны лік, а па-другое, кожны чытач мае права знайсці ўласны соты варыянт. Такім месцам можа стаць ваша малая радзіма ці ўбачанае ў падарожжах невялікае мястэчка, вясковая цэркаўка ці касцёл. Галоўная ж задача кнігі – натхніць і юных, і дарослых чытачоў падарожнічаць па Беларусі, абудзіць пачуццё гонару за сваю малую радзіму, жаданне пабываць у яе вядомых і малавядомых кутках, дакрануцца да культурных вытокаў беларусаў. Сучасная тэхналогія дапоўненай рэальнасці, уключаная ў кнігу ў выглядзе відэаролікаў, адкрые новыя ракурсы ўспрымання славутасцяў  – напрыклад, з вышыні птушынага палёту. “50 унікальных запаведных тэрыторый Беларусі”   – сацыяльна значны дзяржаўны праект і даведнік для турыста па экалагічных сцежках краіны. Яе выпусціла выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказу і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. На чатырохсот старонках выдання на рускай і англійскай мовах распавядаецца пра найбольш каштоўныя ў экалагічным плане, ахоўныя прыродныя тэрыторыі краіны, уключаючы Бярэзінскі біясферны запаведнік, нацыянальныя паркі, заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння. У кнізе 380 каляровых фотаздымкаў, 50 картаў і схемаў. Некаторыя здымкі зроблены з дапамогай квадракоптараў. Наталля Голубева. «Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить» Кніга прысвечана неардынарнай асобе – Надзеі Грэкавай. У 28 год яна ўступіла ў сыстэму дзяржаўнага кіравання разам з цэлай плеядай такіх жа маладых кіраўнікоў – Андрэем Грамыка, Леанідам Брэжневым, Аляксеем Касыгіным, Мікалаем Байбаковым, Панцеляймонам Панамарэнкам і іншымі. Надзея Рыгораўна была першым Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР, адзінай жанчынай у палітычнай гісторыі Савецкага Саюза, абранай на такую высокую пасаду на ўсенародных выбарах ў 1938 годзе. Выконвала гэтыя абавязкі Грэкава на працягу 9 гадоў, з’яўляючыся па Канстытуцыі фактычна кіраўніком рэспублікі. Гэта быў факт беспрэцэдэнтны не толькі для СССР, але і для Еўропы. Яе дзейнасць супала з вельмі складаным і неадназначным перыядам савецкай гісторыі 1920-х-1950-х. З’яўляючыся Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР і адначасова сакратаром ЦК ВКП (б) Б па прамысловасці, а затым і намеснікам старшыні Савнаргасу, міністрам харчовай прамысловасці БССР, першым намеснікам міністра харчовай прамысловасці РСФСР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР некалькіх скліканняў, Грэкава ўнесла неацэнны ўклад у стварэнне эканамічнага патэнцыялу рэспублікі і краіны, пакінула яркі след у гісторыі Расіі і Беларусі 20 стагоддзя. Святлана Ганчарова, фота аўтара і супрацоўнікаў райбібліятэкі