Главная / О районе / З Бераставіччынай лёсам знітаваныя

З Бераставіччынай лёсам знітаваныя

Бераставіччына багата не толькі на гістарычныя падзеі. Лёсы многіх гістарычных асобаў, дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, творцаў і спартсменаў звязаны з Бераставіччынай. Гэтая зямля паіла гаючай крынічнай вадой і натхняла да навуковых і творчых пошукаў сусветна вядомых Акадэміка Пецярбургскай Імператарскай Акадэміі навук Восіпа Кавалеўскага, літаратара, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830 года Леона Патоцкага, прафесара Віленскага і Пецярбургскага універсітэтаў Ігната Анацэвіча, кампазітара Станіслава Манюшку, які пераапрацоўваў оперу “Галька” ў маёнтку сваёй сястры на Бераставіччыне.

Тут нарадзіўся кіраўнік паўстання 1863-1864г. Кастусь Каліноўскі (в.Мастаўляны, Галынкаўская воласць), пісаў шэраг палотнаў Напалеон Орда, пісаў свае вершы вядомы беларускі паэт – “нашанівец” Янук Дарашкевіч, узлятаў на паэтычны небасхіл з родных Масалян паэт Іван Летка. Ураджэнцы Бераставіччыны працавалі і працуюць міністрамі, навукоўцамі ў Акадэміі навук Беларусі, выкладчыкамі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі.

Менавіта аб іх будуць расказваць матэрыялы раздзела “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя...”, якія, спадзяёмся, будуць карысныя для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

 

Ігнат Сымонавіч Анацэвіч
 
  
Ян Кароль Хадкевіч


Станіслаў Шчэнсны Касакоўскі 
 

Генерал І.П. Міхайлін


Вольга Соламава


Міністр Іван Жыжаль з Сыраежак




Іван Канстанцінавіч Дарашкевіч
 


Палкоўнік Г.Н.Цітаішвілі

 

Арлоў Фёдар Міхайлавіч