Заработная плата
Намеснік начальніка ўпраўлення
Філон Уладзімір Вікенцьевіч
тэл. 7-12-68
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень- люты 2024 года склала 1762,7 рублёў і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2023 года на 19,6 працэнта, у лютым 2024 года – 1760,1 рублёў і павялічылася ў параўнанні з лютым 2023 года на 20,7 працэнта.
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- лютым 2024 года на 13,2 працэнта, у лютым 2024 года павялічылася на 14,3 працэнта да адпаведнага перыяда 2023 года.
Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені- лютым 2024 года з'яўляліся работнікі:
- сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі –1971,4 рублёў;
- перапрацоўчай прамысловсці – 1953,4 рублеў;
- інфармацыі і сувязі - 2175,0 рублёў;
- дзяржаўнага кіравання – 2508,0 рублёў;
- фінансавай і страхавой дзейнасці –2414,3 рублёў.
У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:
1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую
наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў
за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу.
2. Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
3 Тарыфы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:
4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах,
у тым ліку на цяжкіх работах і на
работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;
4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у
дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;
4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку
і прастоі;
4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за
работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;
5. Індэксацыя заработнай платы.
САЦЫЯЛЬНЫЯ
НАРМАТЫВЫ
Памер базавай стаўкі для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый з 01.01.2024 г. – 250,0 руб.
Мінімальная заработная плата з 01.01.2024 г. – 626,0 руб.
Базавая велічыня з 01.01.2024 г. – 40,0 руб.
Бюджэт пражытачнага мінімуму:
(у цэнах снежня 2023 г. на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2024 г.)
- у сярэднім на душу насельніцтва – 406,74 руб.
- працаздольнае насельніцтва – 434,60 руб.
- пенсіянеры – 298,43 руб.