Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяржаўная ўстанова культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага"

Адрас: вул. Чырвонаармейская, 4
231778, г.п. В.Бераставіца
Гродзенская вобласць
e-mail: lib@berest-ide.by

Дырэктар
Станкевіч Святлана Віктараўна
тэл. 8 (01511) 7-10-90


Прыём па асабістым пытанням:
другая серада месяца  з 8.00 да 13.00

Намеснік дырэктара
Рыжко Алена Аляксандраўна
тэл. 8 (01511) 7-10-90

Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляе 11 публічных бібліятэк, з іх: Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага, 10 філіялаў сельскіх бібліятэк (з іх 10 бібліятэк аграгарадкоў).

Жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус) аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліобус працуе па 13 маршрутах, абслугоўвае 64 вёскі.

Статус філіялаў інтэграваных сельскіх бібліятэк маюць пяць бібліятэк: Канюхоўская, Кватарская, Пархімаўская, Массолянская, Малабераставіцкая.

На 01.04.2023 года адзіны фонд бібліятэк раёна - складае 134137 дакументаў, колькасць чытачоў - 2808, колькасць наведванняў - 13381, колькасць кнігавыдач – 22888.

Галоўным звяном дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" з’яўляецца Бераставіцкая раённая бібліятэка імя. В.М. Кавалеўскага. Яна кіруе і каардынуе дзейнасць усіх філіялаў і структурных падраздзяленняў. 

У структуру Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага ўваходзяць:

 Аддзел інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача (абанемент, чытальная зала, перасоўная бібліятэка (бібліобус));

 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу;

 Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонда.

 Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання.

Асноўная задача аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача - вывучэнне запытаў чытачоў і якаснае, поўнае задавальненне запытаў у самы кароткі тэрмін, папулярызацыя твораў класічнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў. Работа аддзела накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне мясцовай і агульнаадукацыйнай інфармацыі, прадастаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах.

Бібліятэчны фонд фарміруецца шляхам аналізу чытацкага попыту і аналізу адмоў чытачам.

Абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з дапамогай бібліятэчнай праграмы "Alis. WEB".

У бібліятэцы дзейнічае экспазіцыя "Фотаімгненні для нашчадкаў". Тэматычная экспазіцыя ўключае больш за 40 фотаздымкаў пра гісторыю Бераставіччыны ХХ стагоддзя. Знойдзена шмат новых фатаграфій, маюцца рэдкія здымкі звязаныя з гісторыяй Вялікай Бераставіцы. Размяшчаецца экспазіцыя на другім паверсе раённай бібліятэкі.

Супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць цэлы цыкл экскурсійных сустрэч па тэмах "Знакаміты зямляк Бераставіцкага краю В.М. Кавалеўскі", "Мінулае Бераставіцкага краю у партрэтах і фотаздымках", "Страчаная спадчына Бераставіччыны", "Сакральная архітэктура Бераставіцкага краю", "Уладальнікі Вялікай Бераставіцы", "З гісторыі вуліц пасёлка Вялікая Бераставіца".

У бібліятэцы аформлена тэматычная экспазіцыя "З Бераставіцы да Манголіі праз Вільню і Казань», якая прысвечана В.М. Кавалеўскаму, імя якога носіць раённая бібліятэка.

Працуе тры аматарскіх аб'яднанні: «Вясёлка дабра» для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, “Экалагічны буквар” і “Люстэрка” для дзяцей.

Для паслуг карыстальнікаў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ёсць алфавітны каталог, краязнаўчая картатэка, сістэматычная картатэка артыкулаў, фактаграфічная картатэка, электронны каталог які налічвае 102120 запісаў.

У бібліятэках раёна працуе пяць публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ). Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага і ў бібліятэках аграгарадкоў: Пагранічны, Вялікія Эйсманты, Стары Дворац, Канюхі. Бясплатны доступ да прававой інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай поўнатэкставага банка дадзеных «Эталон», які ўключае: заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага кіравання. Банк даных абнаўляецца штодня. Для стварэння шматаспектнай базы прававой інфармацыі бібліятэка збірае і захоўвае нарматыўна-рэгламентуючыя дакументы мясцовых органаў улады (рашэнні раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума і сесій раённага Савета дэпутатаў).

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце бібліятэк дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" можна пазнаёміцца на сайце бібліятэкі.


Структура дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага»:

Аддзел інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача:
Загадчык: Арлоўская Наталля Арсеньеўна
Тэл.: 8 (01511) 7-05-71
Час працы: з 10.00 да 19.00
                     з 9.00 да 18.00 – субота, нядзеля
Без перапынку на обед
Выхадны дзень – панядзелак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу 
Загадчык: Фальковіч Аляксандр Юр'евіч
Тэл.: 8 (01511) 2-11-08
Час працы: з 8.00 да 17.00
Перапынак на обед з 13.00 да 14.00
Выхадны дзень - субота, нядзеля

Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонда
Загадчык: Галоўчыц Кацярына Валер’еўна
Тэл.: 8 (01511) 2-11-08
Час працы: з 8.00 да 17.00
Перапынак на обед з 13.00 да 14.00
Выхадны дзень - субота, нядзеля
Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання
Загадчык: Гладкая Святлана Мікалаеўна
Тэл.: 8 (01511) 2-11-08
Час працы: з 8.00 да 17.00
Перапынак на обед з 13.00 да 14.00
Выхадны дзень - субота, нядзел

Філіял "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка"
Адрас: 231785, Бераставіцкі раён, аграгарадок Вялікія Эйсманты, вул.Юбілейная,19
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8 (01511) 74-5-29
Бібліятэкар: Белавус Ганна Валянцінаўна

Філіял"Алекшыцкая сельская бібліятэка"
Адрас: 231784, Бераставіцкі раён, аграгарадок Алекшыцы, вул. Міра, 2
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
У сувязі з адсутнасцю спецыяліста бібліятэка працуе кожную сераду з 10.00 да 16.00.
Тэл.: 8 (01511) 73-9-46
Бібліятэкар: 

Філіял "Пагранічная сельская бібліятэка"
Адрас: 231773, Бераставіцкі раён, аграгарадок Пагранічны, вул. Камарова, 48
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8 (01511) 46-8-31
Бібліятэкар: Васько Алена Віктараўна

Філіял "Макараўская сельская бібліятэка"
Адрас: 231781, Бераставіцкі раён, аграгарадок Макараўцы, вул. Яна Паўла II, 40
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8(01511) 74279
Бібліятэкар: 

Філіял "Старадворацкая сельская бібліятэка"
Адрас: 231776, Бераставіцкі раён, аграгарадок Стары Дворац, вул. Перамогі, 20а
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8(01511) 73940
Бібліятэкар: Багдановіч Людміла Мікалаеўна

Філіял "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка"
Адрас: 231782, Бераставіцкі раён, аграгарадок Канюхі, вул. Цэнтральная,15
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8(01511) 72-8-13
Бібліятэкар: Прохар Наталля Аляксееўна

Філіял "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка"
Адрас: 231771, Бераставіцкі раён, аграгарадок Пархімаўцы, вул. Паркавая, 4
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
У сувязі з адсутнасцю спецыяліста бібліятэка працуе кожную сераду з 9.30 да 16.00.
Тэл.: 8(01511) 7-27-40
Бібліятэкар: Найда Вольга Анатольеўна

Філіял "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка"
Адрас:231775, Бераставіцкі раён, аграгарадок Кватары, вул. Першамайская, 15
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8(01511) 7-13-43
Бібліятэкар: Максімюк Іна Мікалаеўна

Філіял "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка"
Адрас:231784, Бераставіцкі раён, аграгарадок Масаляны, вул. Цэнтральная,12/2
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – панядзелак, аўторак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8(01511) 75-6-95
Бібліятэкар: Канеўская Ірына Генрыкаўна

Філіял "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка"
Адрас: 231780, Бераставіцкі раён, аграгарадок Малая Бераставіца, вул.Цітаішвілі,1
Час працы: з 9.00 да 18.00
Перапынак на абед: 13.00 - 14.00
Выхадны дзень – нядзеля, панядзелак
Санітарны дзень – апошні чацвер месяца
Тэл.: 8 (01511) 7-20-99
Загадчык філіяла: Хлебнікава Зоя Якаўлена

ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, ЯКІЯ ВЫКОНВАЕ ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ "БЕРАСТАВІЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ В.М.КАВАЛЕЎСКАГА

Бібліятэкі раёна аказваюць бясплатныя паслугі:

- прадстаўленне інфармацыі пра бібліятэчныя фонды;
- правядзенне кансультацый і падрыхтоўка даведак у пошуку дакументаў з выкарыстаннем традыцыйных каталогаў, электроннага каталога і картатэк;
- выдача дакументаў праз абанемент бібліятэкі за яе межы на тэрмін усталяваны правіламі карыстання бібліятэкай;
- выдача дакументаў з фонду чытальнай залы для выкарыстання ў межах бібліятэкі на працягу яе працоўнага часу;
- правядзенне планавых мерапрыемстваў (выставы, агляды, чытацкія канферэнцыі, конкурсы і г.д.);
- рэгістрацыя і перарэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэкі;
- індывідуальнае і масавае інфармаванне чытачоў;
- абслугоўванне чытачоў пазастацыянарнымі формамі абслугоўвання;
- арганізацыя вольнага часу дзяцей і дарослых у клубах па інтарэсах і аматарскіх аб'яднаннях;
- абслугоўванне чытачоў аддаленых вёсак з дапамогай бібліёбуса.
© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.