Галоўная / Белорусская версия / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Бераставіцкі раен з'яуляецца лідэрам і адным з найбольш буйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці.

Сельская гаспадарка ў раёне з'яўляецца асноўной галіной і займае больш за 80% у агульнай структуры вытворчасці. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, займаюцца вырошчваннем збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы.

Сельскагаспадарчая вытворчасць прадстаўлена 6 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, філіялам Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнэрга» аграфірма «Стары Дворац»,  сельскагаспадарчым ўнітарным прадпрыемствам «МілкАгра», ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка», 22 фермерскімі гаспадаркамі.

У раёне 49592 гектара сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 36554 раллі, 12692 га лугавых і 355 га садоў і ягаднікаў. Разаранасць зямель складае 73,7%. На адну гаспадарку ў сярэднім прыходзіцца 4569 гектараў раллі. Сярэдні бал раллI складае 39,1, сельгасугоддзяў - 37,9.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца больш за 38 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 10445 кароў (з іх 305 галоў мясной напрамкі), больш за 31 тыс.галоў свіней.

У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2027 чалавек.

Валаўтвараючымі  гаспадаркамі ў раёне з'яўляюцца КСУП «Пагранічны-Агра», КСУП «Варанецкі», РСУП «Алекшыцы», яны па многіх паказчыках з'яўляюцца і лідарамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

За 2021 год прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 15,1 млн. руб. У цэлым па раёне атрымана чыстага прыбытку на суму 12,8 млн. рублёў, пры рэнтабельнасці 9,5 %.

Сярэднямесячная аплата працы ўзрасла да ўзроўню 2020 года на 13,7% і склала 1256,9 рублёў. У 2021 годзе атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 50,3 ц/га, цукровых буракоў 637 ц/га, рапсу 33,0 ц/га. За 2021 год надой на карову склаў 8115 кілаграм, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйнай рагатай жывёлы 762 грама, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней 615 грам. У галіне малочнай жывёлагадоўлі пераважаюць малочныя фермы новага пакалення з круглагадовым стацыянарным камбIбоксавым утрыманнем кароў і даеннем іх у аўтаматызаваных даільных залах. У цяперашні час у раёне працуе 14 такіх комплексаў, дзе дойныя 9640 каровы або 95,1 % ад усяго пагалоўя кароў. У гаспадарках раёна маецца 332 трактара, у тым ліку 41 энерганасычаны з магутнасцю 250 л. с. і вышэй, з іх 13 імпартных.