
Курыла Аляксандр Васільевіч
Кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам, у тым ліку пытанні вытворчасці і
перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворча-тэхнічнага забеспячэння
сельскай гаспадаркі, забеспячэння насельніцтва харчаваннем, рэфармавання
сельскагаспадарчых арганізацый.
Узначальвае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Сферы дзейнасці:
- Бераставіцкае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Ваўкавыскі
лясгас»;
- Бераставіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя;
- землеўпарадкавальная служба Бераставіцкага раёна;
- дачыннае прадпрыемства "Бераставіцкая сельгастэхніка" Гродзенскага
ўнітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка»;
- Бераставіцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства па штучнаму асемяненню
сельскагаспадарчых жывёл;
- Дзяржаўная ўстанова "Бераставіцкая раённая ветэрынарная станцыя";
- Бераставіцкая раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове
раслін;
- Бераставіцкі буракапрыёмны пункт адкрытага акцыянернага таварыства «Скідзельскі
цукровы камбінат»;
- Бераставіцкі вытворчы ўчастак вытворчага прыватнага унітарнага прадпрыемства
«Роскі камбікормавы завод»;
- цэнтр селекцыі і генетыкі Бераставіцкага раёна рэспубліканскага унітарнага
сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе "Гродзенскае
племпрадпрыемства";
- закупка, якасць і стандартызацыя сельгаспрадукцыі;
- развіццё асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, фермерскіх і сялянскіх
гаспадарак;
- раённае таварыства паляўнічых і рыбаловаў;
- узаемадзеянне з арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць
дзейнасць у сферы аграпрамысловага комплексу.
Арганізацыя работы з кіруючымі кадрамі дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных
арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, рэзерву такіх кадраў, яго якаснага
складу і эфектыўнасці выкарыстання;
Узначальвае камісіі:
- па арганізацыі дзейнасці фермерскіх гаспадарак;
- па праблемах неплацяжоў і ўдакладненні разлікаў паміж суб'ектамі
гаспадарання;
- па інвентарызацыі і размеркаванні зямельнага фонду Бераставіцкага раёна;
- конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
- па падрыхтоўцы
матэрыялаў па разглядзе зямельных спрэчак;
- па кампенсацыі страт, прычыненых адабраннем або частковым заняццем зямельных
участкаў, а таксама абмежаваннем правоў землекарыстальнікаў і
землеўладальнікаў, уласнікаў і арандатараў зямельных участкаў або пагаршэннем
якасці зямель у выніку дзейнасці прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і
грамадзян;
- па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва;
- па супрацьдзеянні карупцыі.
Прымае грамадзян па асабістых пытаннях у трэцюю сераду месяца.