06.01.2021

Аб правядзенні рамонту жылога дома пад нумарам 6 па вул. Матросава ў г. п. Вялікая Бераставіца.

Тытульны спіс капітальнага рамонту жыллёвага фонду Бераставіцкага раёна на 2021 год сфарміраваны і адпраўлены на ўзгадненне ў дзяржаўнае аб'яднанне «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» (аб'ём фінансавання складае 1 812 тыс.руб.). У дадзены спіс уключаны 4 жылыя дамы з уводам агульнай плошчы пасля капітальнага рамонту ў г.п. Вялікая Бераставіца (1983, 1979 і 1996 гадоў пабудовы, капітальны рамонт раней не выконваўся) і 3 жылыя дамы з рамонтам асобных канструктыўных элементаў у г. п. Вялікая Бераставіца (1968, 1970 і 1961 гадоў пабудовы).

Капітальны рамонт дома будзе выконвацца на падставе перспектыўнага спісу капітальнага рамонту на 2022-2026 гады.

Пры капітальным рамонце плануецца выканаць наступныя віды работ: рамонт даху з ліквідацыяй прамярзання, уцяпленне кантавых сцен, адвод ліўневых вод, замена вокнаў у месцах агульнага карыстання, рамонт ўваходных груп, замена цэнтральных інжынерных сістэм.

Бераставіцкім раённым прадпрыемствам жыллёва − камунальнай гаспадаркі ў 1998 годзе быў выкананы капітальны рамонт даху ў жылым доме, у 2015 годзе−рамонт адмосткі па перыметры дома.

З акта агульнага (восеньскага) агляду будынка ад 21 верасня 2020 г., зацверджанага дырэктарам Бераставіцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вынікае, што дом пад нумарам 6 па вул. Матросава ў г. п. Вялікая Бераставіца 1988 года пабудовы знаходзіцца ў здавальняючым стане.