Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

22.06.2022
Ніхто не забыты, нішто не забыта! 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна – адна з самых страшных і кровапралітных у гісторыі чалавецтва, падчас якой загінуў кожны трэці беларус. Факты здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, выкрываюцца дагэтуль. Каб не дапусціць скажэння гістарычнай праўды, у Рэспубліцы Беларусь быў зацверджаны Закон “Аб генацыдзе беларускага народа” і зменена назва памятнай даты 22 чэрвеня на Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэта зроблена для сучаснага і будучых пакаленняў, для захавання духоўнага настрою беларускага грамадства, яго згуртавання і мабілізацыі на пераадоленне выклікаў, якія перад намі ўзнікаюць.